БЕ́ЛАЕ СВЯТЛО́,
электрамагнітнае выпрамяненне складанага спектральнага саставу, якое выклікае ў людзей з нармальным зрокам нейтральнае ў каляровых адносінах адчуванне. Белае святло дае рассеянае выпрамяненне Сонца, выпрамяненне непразрыстых цвёрдых і вадкіх целаў, нагрэтых да высокай тэмпературы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)